Ачысцім вадаёмы разам!

Установа “Ганцавіцкае Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” праводзіць акцыю “Чысты вадаём” 22 красавіка 2017 года на рацэ Лань. Запрашаем членаў РДГА “БТПР” і іншых неабыякавых грамадзян далучыцца да правядзення акцыі.

chist

Акцыя “Чысты вадаём” ўжо стала традыцыйнай і мае рэспубліканскае значэнне. Так, у перыяд з 2014 па 2016 год падчас акцыі супрацоўнікамі РДГА “БТПР” сумесна з прадстаўнікамі іншых арганізацый і валанцёраў прыведзена ў парадак больш двух тысяч кіламетраў берагавой лініі вадаёмаў і вадацёкаў краіны. За гэты час у акцыі прынялі ўдзел каля 20 тысяч чалавек і сабрана звыш 3 тысяч кубічных метраў смецця.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *