“Я выбіраю правільны шлях!”

З 20 сакавіка па 1 чэрвеня Міністэрства ўнутраных спраў сумесна з іншымі дзяржорганамі праводзіць рэспубліканскі дзіцячы конкурс матыватараў “Я выбіраю правільны шлях!”.

 

mot

Асноўныя мэты конкурсу — прывіць падлеткам здаровы лад жыцця і прадухіліць супрацьпраўныя паводзіны. Прыняць удзел у ім могуць усе жадаючыя ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Для гэтага неабходна даслаць да 1 чэрвеня 2017 года на электронны паштовы адрас: konkurs-motivatorov2017@yandex.ru матыватар прафілактычнай накіраванасці па наступных тэмах: фарміраванне законапаслухмяных паводзін і пазітыўных установак, прапаганда здаровага ладу жыцця, правільная культура паводзін і захаванне сямейных каштоўнасцей.

Што такое матыватар? Матыватар — гэта пазітыўны вобраз (фотаздымак, плакат, малюнак), у якім ёсць паясняльны, матывуючы ці стымулюючы надпіс  зрабіць ці змяніць што-небудзь, устрымацца ад супрацьпраўных дзеянняў, памяняць свой погляд на той ці іншы прадмет.

На конкурс матыватар афармляецца ў выглядзе вобраза з каментарыем (слоганам) у файле фармату JPEG(.jpg). Ваш малюнак (фотаздымак, плакат, карцінка) павінен быць у рамцы (толькі не чорнага колеру) з фонам. Памер файла матыватара не павінен перавышаць 2 мегабайты. У стварэнні матыватара могуць прымаць удзел не больш, чым 2 чалавекі. Пры накіраванні работы варта ўказаць яе назву, прозвішча і імя аўтара (аўтараў), узрост і нумар тэлефона. Да матыватара абавязкова трэба прыкласці апісанне асноўнай ідэі работы.

Работы дасылаюцца на бязвыплатнай аснове і не вяртаюцца аўтарам. Арганізатары пакідаюць за сабой права некамерцыйнага выкарыстання дасланых матыватараў, удзел у конкурсе прадугледжвае згоду аўтара на далейшае выкарыстанне яго работ без выплаты ўзнагароджванняў. Лепшыя работы будуць тыражавацца, размяшчацца ў грамадскіх месцах, а таксама выкарыстоўвацца пры правядзенні прафілактычных акцый.

Па выніках конкурсу журы вызначыць аўтараў, якія зоймуць першае, другое і трэцяе месцы, а таксама лаўрэатаў у дзвюх узроставых групах: 6 — 11 і 12 — 18 гадоў.

Пераможцаў чакаюць прызы, якія ім будуць уручаны ва ўрачыстай абстаноўцы 16 чэрвеня ў Мінску.

Уласн. інф.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *