Зменены графік работы медустаноў

Зменены графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў красавіку і маі 2017 года.

rezh

Бальнічныя арганізацыі 24 красавіка і 8 мая будуць працаваць па графіку рабочага дня, 25 красавіка, 1 і 9 мая — святочнага дня, 29 красавіка і 6 мая — па графіку работы ў суботні дзень. Работа амбулаторна-паліклінічных, санітарна-эпідэміялагічных устаноў аховы здароўя, аптэк, арганізацый пералівання крыві, медыцынскай тэхнікі 24 красавіка і 8 мая будзе арганізавана па графіку суботняга дня, 25 красавіка, 1 і 9 мая — па графіку святочнага дня, 29 красавіка і 6 мая — рабочага дня. У выхадныя і святочныя дні амбулаторна-паліклінічныя ўстановы, прыёмныя аддзяленні бальніц, траўматалагічныя пункты, аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі будуць узмоцнены найбольш кваліфікаванымі спецыялістамі. З ліку кіруючага складу арганізуюць адміністрацыйныя дзяжурствы ва ўпраўленнях аховы здароўя аблвыканкамаў, камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама, а таксама падпарадкаваных арганізацыях аховы здароўя і дома.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.