Памылка медработніка

Дзіця ў ганцавіцкай бальніцы з-за памылкі медсястры трапіла ў рэанімацыю.

ie

Яшчэ ноччу 10 мая ў бальніцу на машыне хуткай дапамогі паступіла дзяўчынка ўзростам 3 гады і 10 месяцаў  са скаргамі на высокую тэмпературу, рвоту і дыярэю. І яна з дыягназам “вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя з кішачным сіндромам” была змешчана на інфекцыйны ложак у тэрапеўтычнае аддзяленне бальніцы. Адным з прэпаратаў, назначаных дзіцяці, быў “Біяфлор”, які проста п’ецца. Для зручнасці вызначэння дазіроўкі яго набралі ў шпрыц і медсястра потым памылкова ўвяла яго дзіцяці ўнутрывенна. Дарэчы, медработнік адразу ж убачыла сваю памылку і звярнулася да ўрача. Дзяўчынку неадкладна  перавялі ў рэанімацыйнае аддзяленне. За суткі ўрачы бальніцы правялі тры кансіліўмы і для выключэння любых ускладненняў было вырашана перавесці дзіця ў Мінскую гарадскую дзіцячую інфекцыйную клінічную бальніцу. Зараз стан пацыенткі здавальняючы і на гэтым тыдні плануецца яе выпіска.

Як паведаміў галоўны ўрач УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” Вадзім Сашко, адразу ж пасля здарэння была створана камісія па правядзенні службовага расследавання, а 15 мая прайшло пасяджэнне лячэбна-кантрольнай камісіі з удзелам пракурора раёна Сяргея Насені і намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Сарокава.

— Ніхто і не думаў замоўчваць інцыдэнт. Медработнікамі бальніцы былі прыняты ўсе меры па мінімізацыі наступстваў няшчаснага выпадку, які адбыўся з-за дзеянняў медсястры, — заўважыў Вадзім Уладзіміравіч. — Памылка відавочная і лячэбна-кантрольнай камісіяй зроблены адпаведныя высновы: намесніку галоўнага ўрача па медчастцы і галоўнай медыцынскай сястры аб’яўлены вымовы, загадчык і старшая медсястра тэрапеўтычнага аддзялення вызвалены ад займаемых пасад, а медсястра, якая дапусціла памылку, звольнена з работы. Я асобна прыношу шчырыя прабачэнні бацькам дзяўчынкі за дзеянні медработніка, жадаю ёй хуткага выздараўлення. І ўжо робіцца ўсё, у тым ліку і ратацыя кадраў, каб у далейшым выключыць такія памылкі.

У сваю чаргу праводзіцца праверка па згаданым выпадку і раённым аддзелам Следчага камітэта.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

Памылка медработніка: 1 комментарий

  • 18.05.2017 в 10:41 дп
    Permalink

    Ребенку — здоровья, родителям — терпения и понимания. Очень жаль, что от ошибок никто не застрахован.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.