З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ

МІЛІЦЫЯ

Удар нажом

8 красавіка ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхара вёскі Дзяніскавічы, не працуючага, які нанёс цяжкія цялесныя пашкоджанні сваёй жонцы. Па словах начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Ягора Кілата, мужчына а палове 1 ночы прыйшоў на малочна-таварную ферму, дзе ў гэты час знаходзілася яго жонка — жанчына дапамагала маці. Мужчына хацеў наладзіць стасункі з жонкай, якая адмаўлялася працягваць з ім адносіны з-за схільнасці мужа да спіртнога і сямейных сварак на гэтай глебе. Але замест мірнай размовы пачаўся скандал, падчас якога ён ударыў жанчыну нажом у жывот. Пацярпелая была дастаўлена ў бальніцу з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі. Як расказаў Ягор Сяргеевіч, скандалісту пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

nozh

Крадзяжы: ад трусоў да слоікаў

Адразу шэсць крымінальных спраў узбуджаны 10 красавіка. Чатыры з іх — за здзейсненыя крадзяжы.

Так, адна справа — у адносінах да невядомага, які ў ноч з 5 на 6 красавіка пранік ў двор дома па вуліцы Гойшыка ў Ганцавічах і ўкраў самку труса і сем трусянят, пашкодзіўшы пры гэтым клеці.

Дзве крымінальныя справы ўзбуджаны ў адносінах да жыхара вёскі Лактышы, 1978 года нараджэння, раней судзімага. Мужчына, двойчы абакраў адну і тую ж грамадзянку. Злодзей паквапіўся на прадукты харчавання — вынес з дому жанчыны, жыхаркі вёскі Лактышы, у агульнай колькасці 9 шкляных слоікаў з салёным салам, 16 слоікаў са свіной тушонкай і 1 слоік з кансерваванай салатай.

Яшчэ адзін факт здзяйснення крадзяжу быў зафіксаваны супрацоўнікамі міліцыі 4 красавіка: жыхар вёскі Хатынічы, 1966 года нараджэння, знаходзячыся на кухні дома па вуліцы Раздзялавіцкай у згаданай вёсцы, украў з кішэні вопраткі гаспадыні дома, пенсіянеркі, 50 рублёў. Па дадзеным факце таксама ўзбуджана крымінальная справа.

Паўторна затрыманы

10 красавіка ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхара вёскі Ганцавічы, 1985 года нараджэння, які, будучы раней прыцягнутым да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, паўторна 31 сакавіка 2017 года быў затрыманы супрацоўнікамі аДАІ Ганцавіцкага РАУС у нецвярозым стане, кіруючы мотаблокам “Беларус-09Н-01”.

СВЯТЛАФОР ДАІ

За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення былі затрыманы:

Аксана Валянцінаўна Гуцік, жыхарка горада Ганцавічы, 1975 года нараджэння.

Міхаіл Міхайлавіч Кандратовіч, жыхар вёскі Любашава, 1959 года нараджэння.

Зводкі чытала Ксенія ЛУЦКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *