ПРЫТРЫМЛІВАЙЦЕСЯ ПРАВІЛАЎ!
Штогод падчас ягаднага сезона паўстае праблема выкарыстання людзьмі механічных прыстасаванняў для збору ягад, якія наносяць шкоду лясным плантацыям чарніц і тым самым зніжаюць іх ураджайнасць у наступныя гады.
Між іншым, згодна з артыкулам 15.26 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, за прымяненне забароненых сродкаў і метадаў нарыхтоўкі ягад накладваецца штраф у памеры да 20 базавых велічынь ці 420 рублёў. Таму кожнаму неабходна задумацца: ці варта ісці на парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства ў пагоні за грашыма.
Таксама нагадваем, што на тэрыторыі заказнікаў рэспубліканскага значэння забаронена стаянка аўтатранспарту. І калі вы адпраўляецеся за дарамі прыроды ў лес, то лепш за ўсё пакідайце аўтамабіль каля дарогі агульнага карыстання, тым больш што зараз пажаранебяспечны перыяд і ўезд транспартных сродкаў у лясныя ўгоддзі абмежаваны.
Па пытаннях прыродаахоўнага заканадаўства звяртайцеся ў інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па тэлефоне 2-41-69.
Юрый ШАПЕЛЬ,
начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.