Дзень адчыненых дзвярэй у СДЮШАР

 У суботу, 9 верасня, у 10 гадзін на стадыёне СДЮШАР адміністрацыя і трэнерскі склад спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву правядуць Дзень адчыненых дзвярэй.

день открытых дверей

У гэты дзень трэнеры па відах спорту Валянціна Бубен (лёгкая атлетыка), Алег Іокіш і Аляксей Клявец (вольная барацьба), Ілья Пабудзей і Міхаіл Комар (валейбол) правядуць трэніровачныя заняткі для ўсіх жадаючых (заняткі па валейболе і лёгкай атлетыцы пройдуць на стадыёне, па вольнай барацьбе — у спартыўнай зале СДЮШАР). Дзень адчыненых дзвярэй — гэта цудоўная магчымасць стаць не проста назіральнікам трэніровачнага працэсу. Па любым відзе спорту можна будзе задаць пытанні кіраўніцтву СДЮШАР і яго трэнерам, а затым запісацца ў групы па выбраным відзе спорту.

Дарэчы, запісацца ў секцыі па валейболе і лёгкай атлетыцы хлопчыкам і дзяўчынкам можна з 7 гадоў, па вольнай барацьбе — з 9-ці.

У свой час спартыўная школа падрыхтавала шмат спартсменаў, якія дасягнулі выдатных вынікаў і адстойвалі гонар Беларусі на спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню: майстры спорту міжнароднага класа Максім Лынша і Сняжана Юрчанка, майстар спорту Ганна Савеня і многія іншыя.

Заняткі спортам — гэта не толькі дасягненне пэўных спартыўных вынікаў, але і час, праведзены з карысцю.

Уладзімір САКАЛОЎ.