Запішы і ты свайго прадзеда ў «Бессмяротны полк»!

Патрыятычная акцыя «Запішы свайго прадзеда ў «Бессмяротны полк» праводзіцца ў рамках святкавання Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

bes

 

У рамках акцыі ўдзельнікам прапануецца аднавіць звесткі аб удзеле іх блізкіх сваякоў, суседзяў, знаёмых у Вялікай Айчыннай вайне, сфатаграфавацца з імі або з іх партрэтамі (неабходна ўлічыць эстэтыку фону для фатаграфіі). Пры падрыхтоўцы біяграфіі можна выкарыстоўваць архіўныя матэрыялы сям’і, апавяданні сваякоў, а таксама матэрыялы з адкрытага сайта www.podvignaroda.ru.

Падрыхтаваныя матэрыялы афармляюцца на папяровым носьбіце, ламінуецца. Матэрыялы ўяўляюць сабой фатаграфію ветэрана і звесткі пра яго: хатні адрас, гады жыцця, воінскае званне, на якіх франтах ці ў якім атрадзе ваяваў, узнагароды, раненні і іншыя вядомыя дадзеныя. Падрыхтаваныя матэрыялы неабходна размясціць у кутках баявой славы ва ўстановах адукацыі, прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Далей фатаграфію і імя па бацьку ветэрана неабходна злучыць у фотарэдактары, размясціць на сайце ўстановы адукацыі, прадпрыемствы, арганізацыі ў раздзеле «Запішы свайго прадзеда ў «Бессмяротны полк» і даслаць на электронны адрас oksanarylko@yandex.ru.

Удзельнікі прымуць удзел у акцыі «Бессмяротны полк», шэсце якой пройдзе 8 мая 2017 г. у г. Ганцавічы па вул. Кастрычніцкай. Для ўдзелу ў шэсці фатаграфію ветэрана трэба раздрукаваць на фармаце А4 (размяшчэнне вертыкальнае) і замацаваць на цвёрдай аснове (ДВП, памер 23 × 32 см) на драўляным трымальніку (даўжыня трымальніка -50 см). Унізе партрэта неабходна прымацаваць табліцу памерам 5 × 21 см, якая змяшчае імя па бацьку ветэрана. У правым ніжнім куце неабходна прымацаваць сімвал рэспубліканскай акцыі «Кветкі Вялікай Перамогі». У выпадку адсутнасці фатаграфіі, магчымы выраб транспаранта без яе, з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку і воінскага звання ветэрана.

Удзельнікі акцыі

Навучэнцы ўстаноў адукацыі раёна, педагогі, бацькі, жыхары і госці Ганцавіцкага раёна.

Тэрміны правядзення акцыі

10.04 — 09.05.17.

Аргкамітэт акцыі

Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *