Гімназістка — у ліку лепшых даследчыкаў

Тадыцыйна напярэдадні Дня Перамогі дзясяткі вучняў з розных куточкаў Беларусі, краін далёкага і блізкага замежжа прыязджаюць у Мінск, каб прыняць удзел у Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі “Вялікая Айчынная вайна 1941 — 1945 гадоў  у гістарычнай памяці народа”. 

vajceshyk-anastasiya

На суд журы, у склад якога ўваходзяць  выкладчыкі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, педагогі-гісторыкі вышэйшай катэгорыі горада Мінска, выкладчыкі з Расіі, супрацоўнікі  НАН Беларусі, свае даследчыя работы прадставілі 253 навучэнцы з Беларусі,  Масквы, Смаленска, Астаны.  Вучні гімназіі горада Ганцавічы пад кіраўніцтвам педагогаў  ужо некалькі гадоў запар актыўна дзеляцца  вынікамі  сваіх даследаванняў па тэме Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Сёлета Анастасія Вайцешык (НА ЗДЫМКУ), вучаніца 9 класа, прадставіла  распрацоўку маршруту памяці па ваенна-гістарычных месцах Ганцавіцкага  раёна. Вучаніца ўдзельнічала ў намінацыі “Мемарыялізацыя подзвігу савецкага народа”, якая прадугледжвала стэндавую абарону даследчай работы. Пры дапамозе  нагляднага матэрыялу патрэбна было прадставіць падрабязную карту маршруту і падзяліцца вынікамі  пошукава-даследчай дзейнасці.

Адным з прыемных момантаў канферэнцыі стала ўзнагароджванне юных даследчыкаў. Анастасія атрымала  дыплом  трэцяй ступені і сертыфікат актыўнай удзельніцы канферэнцыі. Віншуем з узнагародай!

Наталля АНІШЧАНКА,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

ДУА “Гімназія

г. Ганцавічы”.

Фота з архіва

 ўстановы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.