“Лёс спартыўны”: дыплом у карэспандэнта “СП”

17 мая ў Брэсце ў Зале спартыўнай славы Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Брэсцкай вобласці адбыўся семінар з кіраўнікамі і актывам “Брэсцкай абласной арганізацыі ветэранаў фізічнай культуры і спорту”. На семінары, акрамя іншых пытанняў, былі падведзены вынікі праекта “Лёс спартыўны”.

super-004

Першы праект “Лёс спартыўны” стартаваў у 2010 годзе. Тады свет пабачыў зборнік, які складаўся з 46 артыкулаў пра ветэранаў спорту, заслужаных трэнераў, якія ўнеслі свой уклад у развіцце алімпійскага руху ў Брэсцкім рэгіёне і краіне.

Другі праект стартаваў у студзені 2016 года. Да 1 красавіка 2017 года аўтары раённых і абласных газет маглі даслаць арганізатарам свае інтэрв’ю, артыкулы, нарысы ўжо не толькі аб ветэранах спорту, але і аб спартыўных дынастыях, маладых трэнерах і спартсменах, якія толькі пачынаюць свой прафесійны шлях.

Сёлета ў праекце ўдзельнічалі 42 журналісцкія работы. І вельмі прыемна, што адным з трох дыпламантаў праекта разам стаў і журналіст “Савецкага Палесся” Уладзімір Сакалоў. Артыкул Уладзіміра пра валейбольнага трэнера Міхаіла Комара, а таксама інтэрв’ю з Вадзімам Пабудзеем і Аляксандрам Рабцэвічам трапілі ў чарговы зборнік праекта Прадстаўніцтва НАК у Брэсцкай вобласці “Лёс спартыўны”.

За сваю працу і актыўны ўдзел у рэалізацыі дадзенага праекта Уладзімір Сакалоў быў узнагароджаны дыпломам і каштоўнымі падарункамі Прадстаўніцтва НАК у Брэсцкай вобласці “Лёс спартыўны”.

Калектыў рэдакцыі віншуе калегу з высокай узнагародай і зычыць новых творчых перамог. Так трымаць!

Уласн. інф.

“Лёс спартыўны”: дыплом у карэспандэнта “СП”: 4 комментария

  • 18.05.2017 в 12:49 пп
    Permalink

    Владимир и сам спортсмен-футболист и журналист достойно освещающий спортивные новости. Поздравляем!!!

  • 19.05.2017 в 7:28 дп
    Permalink

    Молодец! Хорошие статьи о спорте в «Савецкам Палессе», так держать

  • 19.05.2017 в 8:06 дп
    Permalink

    Молодец, Владимир! Удачи тебе и в журналистике, и в спорте!

  • 22.05.2017 в 6:41 пп
    Permalink

    Вот это уровень! Молодей Владимир!!! Не то что бездари разные — как в спорте, как в знании истории, так и в жизни — полный ноль

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.