Шлях да правільнай постаці

У сітуацыі высокага аб’ёму вучэбных і пазавучэбных нагрузак, інтэнсіфікацыі працэсу навучання і дэфіцыту часу для засваення інфармацыі, у спалучэнні з нерацыянальным харчаваннем, гіпакінэзіяй, памяншэннем працягласці сну і прагулак, распаўсюджваннем рызыковых форм паводзін (курэнне, алкаголь, наркотыкі, ранняя сэксуальная актыўнасць) неабходным з’яўляецца фарміраванне матывацыі да захавання здароўя ва ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

os

Здароўезахоўваючае асяроддзе — гэта сістэма прафілактычных мерапрыемстваў і аздараўленчых тэхналогій, якая ўлічвае комплекс унутры- і знешнешкольных фактараў, што накіраваны на захаванне і ўмацаванне здароўя навучэнцаў у працэсе навучання.

Фарміраванне здароўезахоўваючага асяроддзя ажыццяўляецца аб’яднаннем намаганняў педагогаў, псіхолагаў, медыцынскіх работнікаў, бацькоў, навучэнцаў.

Колькасць дзяцей з парушэннем постаці, як паказвае статыстыка, расце з кожным годам. Неадпаведнасць мэблі росту навучэнцаў, адсутнасць, невыкарыстанне або няправільнае выкарыстанне канторак (канторка — высокі пісьмовы стол з нахіленай дошкай, за якім працуюць стоячы або седзячы на высокім крэсле; канструкцыя канторкі прадугледжвае, што чытаць, пісаць, маляваць дзіця будзе на нахіленай паверхні стальніцы) ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, разам з цяжкімі ранцамі, празмерным захапленнем камп’ютарнай тэхнікай і, як вынік, выражанай гіпадынаміяй (паслабленнем мышачнай дзейнасці арганізму ў выніку маларухомага ладу жыцця) — фактары, якія спрыяюць стабільна высокім узроўням і негатыўнай дынаміцы парушэнняў постаці ў дзяцей у працэсе навучання па меры прасоўвання рабят па “школьнай лесвіцы”.

Дрэнная постаць часцей за ўсё спалучаецца са слабым зрокам. У той жа час у асоб, якія пакутуюць ад блізарукасці, часцей назіраюць парушэнні постаці і тэндэнцыю празмерна нахіляць наперад тулава і галаву пры зрокавай рабоце на блізкай адлегласці. Блізарукасць можа развіцца ад звычкі сутуліцца і наадварот, дрэнны зрок часта становіцца прычынай дрэннай постаці. Звычка правільна трымаць постаць павінна стаць нормай паводзін кожнага школьніка. Калі вучань сядзіць няправілна з дня ў дзень, на працягу многіх месяцаў, год за годам яго грудная клетка паступова дэфармуецца, лапаткі выпячваюцца, з’яўляецца сутуласць, могуць развіцца розныя дэфекты постаці.

З мэтамі прафілактыкі парушэння постаці ў дзяцей, забеспячэння здароўезахоўваючых умоў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку актывізацыі работы па набыцці колькасці канторак, якіх не стае, ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама выкарыстання канторак па іх прамым назначэнні, будзе рэалізаваны прафілактычны праект “Правільная постаць — залог здароўя!” у рамках абласнога конкурсу “Самая здаровая сям’я”. Асноўным мерапрыемствам праекта з’яўляецца вырашэнне пытання забяспечанасці кожнага класа канторкамі.

Давайце клапаціцца аб здароўі падрастаючага пакалення разам!

Крысціна СМЕТАНЮК,

урач-гігіеніст.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.