Творчая перамога

На мінулым тыдні ва ўпраўленні ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў творчага юнкораўскага конкурсу “Сто гадоў на службе правапарадку”, прысвечанага 100-годдзю беларускай міліцыі.

img_3740

Творчае спаборніцтва праходзіла ў дзвюх намінацыях: “Лепшае эсэ” і “Лепшая фатаграфія”. У намінацыі “Лепшае эсэ” за работу “Жанчыне пагоны да твару” першае месца заняла Ірына Кліменка, навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Юны рэпарцёр” ДУА “Ганцавіцкі раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці”. Ірына ўзнагароджана дыпломам і памятнымі падарункамі.

Перад пачаткам цырымоніі ўзнагароджання ўдзельнікі пабывалі на экскурсіі ў музеі Брэсцкай міліцыі. А пасля мерапрыемства наведалі рэдакцыю Брэсцкай абласной газеты “Заря”, дзе адбылася сустрэча з журналістамі.

Святлана ХОРАШАВА,

кіраўнік аб’яднання па інтарэсах

“Юны рэпарцёр” Ганцавіцкага РЦДЮТ.

НА ЗДЫМКУ: падчас узнагароджання Ірыны Кліменка.

Фота з архіва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

 

Творчая перамога: 1 комментарий

  • 20.04.2017 в 3:03 пп
    Permalink

    Поздравляем Ирину! Ганцевичи — край, богатый на таланты! А Владимир Михайлович Китель, кстати, из Кобрина!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *