Ганцаўчанін — на чацвёртым месцы

З 29 красавіка па 7 мая ў Гомелі прайшоў чэмпіянат Еўропы па шашках-64 (руская версія) сярод інвалідаў. Шэсцьдзясят чатыры шашысты з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Літвы, Польшчы змагаліся за перамогу.

Гульні праходзілі па швейцарскай сістэме ў сем тураў з мікраматчамі і з жараб’ёўкай першых хадоў. На абдумванне хадоў адводзілася па сорак пяць хвілін кожнаму з сапернікаў, запіс партыі быў абавязковым. У гэтым чэмпіянаце ўдзельнічаў і кандыдат у майстры спорту Мікалай Рылка. Пасля шасці тураў сярод інвалідаў апорна-рухальнага апарата лідзіравалі чатыры шашысты, у тым ліку і ганцаўчанін, у якога быў лепшы каэфіцыент. Але ў апошнім, сёмым туры ён сустрэўся з моцным украінскім майстрам спорту Дзмітрыем Марыненкам і ва ўпартай барацьбе… прайграў. Гэтае паражэнне “адкінула” яго на чацвёртае месца, а чэмпіёнам стаў украінскі шашыст. Ганцаўчанін дзве партыі выйграў, у чатырох згуляў унічыю і адну прайграў. У канцы жніўня ў Балгарыі ў пасёлку Крэнева, што на беразе мора, адбудзецца чэмпіянат свету па стоклетачных шашках сярод інвалідаў.

Мікіта АЛЁШЫН.

1_322

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.