Ганцаўчанкі — на рэспубліканскім п’едэстале

7 і 8 красавіка ў Магілёве праходзілі Алімпійскія дні моладзі Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе (для рабят 2000 — 2001 гадоў нараджэння).

agafonova

У спаборніцтвах удзельнічала і каманда зборнай Брэсцкай вобласці, за якую выступалі пяцёра ганцаўчанак. Нашы дзяўчаты дасягнулі поспехаў, занялі першую і другую прыступкі п’едэсталу. Так, Яна Агафонава (СШ  № 1 г. Ганцавічы) аказалася на першым месцы, на другім — выхаванка Ганцавіцкай спартыўнай школы Таццяна Блінкоўская (трэнер — Аляксей Клявец).

Дарэчы, каманда дзяўчынак Брэсцкай вобласці стала трэцяй, а каманда хлопчыкаў — сёмай. У выніку, зборная Брэсцкага рэгіёна заняла пятае агульнакаманднае месца.

Уласн. інф.

НА ЗДЫМКУ: (злева направа) Кацярына Агарка (г. Пінск, заняла  3 месца), Яна Агафонава, Таццяна Блінкоўская.

Фота з асабістага архіва Аляксея Кляўца.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.