На спаборніцтвы!

20 мая, у Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту, у Ганцавічах, з мэтай развіцця фізічнай культуры і спорту, аздараўлення і фізічнага выхаванння насельніцтва, а таксама фарміраванння здаровага ладу жыцця на стадыёне СДЮШАР пройдуць спаборніцтвы па Дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексе Рэспублікі Беларусь.

beg

У спаборніцтвах прымаюць удзел прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы Ганцаўшчыны, а таксама асобныя спартсмены (удзел у спаборнітцтвах можа прыняць кожны жадаючы). Усе ўдзельнікі будуць выяўляць мацнейшых у трох узроставых ступенях: “Здароўе, моц і прыгажосць” (спартсмены 19 — 22 гадоў), “Здароўе і прыгажосць” (асобна спартсмены 23 — 29 гадоў, 30 — 39 гадоў і 40 — 49 гадоў) і “Рух, здароўе і даўгалецце” (спартсмены 50 — 59 гадоў і старэйшыя). У кожнай узроставай групе ад каманды павінна ўдзельнічаць па трое мужчын і жанчын.

Спартсмены будуць спаборнічаць у наступных спартыўных дысцыплінах:  бег 30 метраў, 1500 метраў (жанчыны), 3000 метраў (мужчыны), скачок у даўжыню з месца, нахіленне наперад (седзячы), падцягванне на высокай перакладзіне (мужчыны), згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы.

Запрашаем усіх жадаючых 20 мая на стадыён СДЮШАР паспрабаваць свае сілы і прыняць удзел у спаборніцтвах па Дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексе Рэспублікі Беларусь. Пачатак спаборніцтваў у 10 гадзін

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.