Рэспубліканскі суботнік 22 красавіка

У Беларусі 22 красавіка адбудзецца рэспубліканскі суботнік. Працоўныя калектывы ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый будуць заняты на добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў, прывядзенні ў належны стан гісторыка-культурных каштоўнасцей, падрыхтоўцы дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона і на іншых работах.

148

Палову грашовых сродкаў, якія будуць зароблены падчас суботніка, пералічаць Міністэрству фінансаў і іх накіраванне вызначаць асобным рашэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Другая палова грашовых сродкаў пойдзе на рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных устаноў дадатковай адукацыі, што забяспечваюць развіццё тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі, стварэнне і развіццё суб’ектаў інавацыйнай інфраструктуры, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Свой уклад у агульную справу можа ўнесці кожны жадаючы.

Расчетный счет райисполкома № 3641607280024

УНН 2000098095 в ЦБУ №107 филиала №802 ОАО «АСБ Беларусбанк» г. Барановичи, код. 245.

Уласн. інф.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *