З любоўю і пашанай

Напярэдадні Перамогі былі ўшанаваны ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і вязні, якія пакутавалі ў фашысцкіх канцлагерах. У Ганцавіцкім раёне стала ўжо добрай традыцыяй незадоўга да вялікага свята – 9 мая – наведвацца да ветэранаў і ад імя раённай улады віншаваць пераможцаў. 6 мая да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны завіталі старшыня раённага савета ветэранскай арганізацыі Яўгенія Стацько, начальнік адасобленнай групы райваенкамата па Ганцавіцкім і Лунінецкім раёнах Андрэй Блашчанка, а таксама артысты сольна-харавога гурта спеваў аўтаклуба аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ганцавіцкага райвыканкама Лілія Вадзюціна і Надзея Рэкунова.

1

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны з Новых Агарэвіч Сяргей Яфімавіч Цімошык быў рады гасцям. Яўгенія Сяргееўна ад імя райвыканкама і савета ветэранаў уручыла ўдзельніку вайны падарункі і   кветкі, а работнікі Агарэвіцкага Дома культуры Ала Шаматульская і Алена Цецярдынка праспявалі песню “Кацюша”. Сяргей Яфімавіч успамінаў гады сваёй маладосці, тыя мясціны, дзе ён ваяваў і як атрымаў сур’ёзнае раненне.

3

У бадзёрым настроі сустракае 72 –ю пераможную вясну ветэран Іван Канстанцінавіч Мелехавец з вёскі Ганцавічы. Цёплыя словы падзякі за блакітнае, спакойнае неба над галавой, за сённяшні дзень і нашу будучыню кранулі ветэраны, як і песні ў выкананні Ліліі Вадзюцінай і Надзеі Рэкуновай.

4

Пры поўным баявым парадзе, у кіцелі, на якім золатам зіхацелі медалі, сустрэў гасцей і Іосіф Ігнацьевіч Курловіч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны.

Завіталі ў гэты дзень з віншаваннямі і падарункамі і да Алены Альбертаўны Крысюк з Агарэвіч, сын якой загінуў, выконваючы свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане.

2

Як расказала Яўгенія Стацько, усяго ўшанавана 11 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і 22 вязня, якія пражываюць на Ганцаўшчыне.

З любоўю і пашанай: 2 комментария

  • 08.05.2017 в 8:41 пп
    Permalink

    За Ваше мужество в бою,
    За Вашу боль,
    за Ваши раны,
    За жизнь счастливую мою —
    Земной поклон Вам, ВЕТЕРАНЫ !!!

  • 08.05.2017 в 10:08 пп
    Permalink

    Как мало с нами Вас осталось,
    Героев страшной той войны.
    Вы до последнего сражались
    За мир и счастье для страны.

    Склоняя головы пред Вами,
    «Спасибо» тихо говорим.
    Не передать вовек словами,
    Как сильно вами дорожим.

    Сто лет как минимум живите,
    Мы очень рады видеть Вас.
    С Победы Днем сейчас примите
    Вы поздравления от нас!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.