Дзевяць ганцавіцкіх калектываў пацвердзілі званні «народны» і «ўзорны»

У Ганцавічах адбылася значная для культурнай сферы нашага раёна падзея – чарговае пацверджанне званняў калектываў устаноў культуры і адукацыі.

Камісія, якая ацэньвала выступленні калектываў, была прыемна ўражана якасцю падрыхтоўкі творчых калектываў Ганцаўшчыны. Як адзначыў дырэктар раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Станіслаў Локтыш, гэта дасягненне стала магчымым дзякуючы таленту і ўпартасці нашых артыстаў, якія нязменна натхняюць і радуюць сваіх гледачоў.

Званне “народны” пацвердзілі драматычны тэатр «МЫ», вакальны ансамбль «Каляда», фальклорны калектыў «Дубрава», студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Багач», а званне «ўзорны» – ансамбль скрыпачоў «Срэбныя струны», фальклорны гурт «Спадчына», літаратурная студыя «Верасок», студыя выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «З рога ўсяго многа» і тэатр «Дайджэст».

Яўгенія ПРАКАПЧУК.

Фота з архіва Ганцавіцкай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы.