Да ўдзелу ў літаратурным конкурсе «Першацвет» запрашаюцца ўсе жадаючыя

Удзельнікі – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, перадае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
На конкурс прымаюцца паэтычныя і празаічныя творы на рускай або беларускай мовах, якія не публікаваліся раней і не ўдзельнічалі ў іншых конкурсах.
Аб’ём твора – не больш 3 аўтарскіх лістоў.
Матэрыялы прымаюцца па адрасу: glavred@mastlit.by.
Прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе і твораў праводзіцца да 30 кастрычніка ўключна.
Усе падрабязнасці тут: mininform.gov.by.