Адзіны дзень скідак

Па ўсёй Беларусі ў нядзелю 29 лістапада ў рознічнай гандлёвай сетцы пройдзе акцыя “Адзіны дзень скідак”. За кошт узгодненага зніжэння цэн арганізацыямі-вытворцамі і гандлёвых надбавак гандлёвымі арганізацыямі пакупнікі атрымаюць скідкі на нехарчовыя тавары не менш чым 15 працэнтаў ад рознічнай цаны.

На Ганцаўшчыне ў гэты дзень ёсць цудоўная магчымасць зрабіць пакупкі і пры гэтым зэканоміць у такіх магазінах раённай спажыўкааперацыі, як “Дзіцячы свет”, “Стыль”, “Сілуэт” і “Элегант”, дзе на ўвесь асартымент тавараў коштам звыш 200 тысяч рублёў будзе прадастаўляцца скідка 15 працэнтаў ад рознічнай цаны.

Такая ж скідка на ўвесь асартымент тавараў, уключаючы ювелірныя вырабы, коштам звыш 100 тысяч рублёў будзе прадастаўлена і пакупнікам у магазіне “Падарункі”.

Акрамя гэтага ў магазіне “Мерыдыян” прадугледжваецца 15-працэнтнае зніжэнне рознічных цэн на ўсе друкаваныя выданні.

Таксама па зніжаных на 15 працэнтаў цэнах можна будзе набыць тавар коштам звыш 500 тысяч рублёў у магазіне “Гаспадынька”.

Прыемных пакупак!

skidki1

3 thoughts on “Адзіны дзень скідак

  • 27.11.2015 в 22:10
    Permalink

    Если не ошибаюсь, скидка на белорусском -знiжка

  • 30.11.2015 в 09:24
    Permalink

    А на «трясянке» как напмшут, так и будет.

  • 30.11.2015 в 11:54
    Permalink

    Каб разважаць, спачатку паглядзіце ў слоўнік беларускай мовы

Обсуждение закрыто.