Цана на звадкаваны газ у балонах для насельніцтва ў Беларусі павялічыцца да 6,5 тысяч рублёў за кг
Цана на звадкаваны газ у малалітражных балонах для насельніцтва ў Беларусі павялічыцца да 6,5 тысяч рублёў за кг. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі Беларусі ад 22 сакавіка 2016 года нумар 14, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Павышэнне цаны закране толькі малалітражныя балоны аб’ёмам 1 л (0,4 кг), 5 л (2,0 кг), 12 л (5,0 кг), 27 л (11,4 кг). Цана для 50-літровых балонаў застанецца нязменнай, растлумачылі ў ДВА «Белпалівагаз». Раней цана на звадкаваны газ для запраўкі балонаў складала 5,4 тысячы рублёў за кг. Яна не змянялася са снежня 2013 года. Пастанова Мінэканомікі нумар 14 уступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.