У Ганцавічах адкрыўся магазін “Тканіна”
Магазін адчыніў свае дзверы для пакупнікоў у пятніцу, 6 кастрычніка. Ганцаўчанам гандлёвы аб’ект вядомы як былая крама “Падарункі”, потым некаторы час там знаходзіўся магазін бытавой хіміі “ЧыстаЛэнд”. Ну, а зараз у гэтым месцы будуць прадаваць тканіну, і не толькі.
— Асартымент нашага магазіна дастаткова шырокі, — расказала загадчык крамы Крысціна Рылка. — Пакупнікам мы прапаноўваем фурнітуру, пражу, вялікі выбар нітак, усё неабходнае для вязання, вышыўкі, канечне ж, разнастайны выбар тканіны і многае іншае. Запрашаем жыхароў Ганцавіч і гасцей горада набыць у нас патрэбны тавар!
Адрас: г. Ганцавічы, вул. Заслонава, 2-а.
Графік работы: з панядзелка па пятніцу — з 10.00 да 18.00, перапынак на абед — з 14.00 да 15.00. Субота — з 10.00 да 15.00. Выхадны дзень — нядзеля.
Вікторыя ПРЫКОТА.