Сустрэча валанцёрскіх клубаў

На рахунку нашых валанцёраў нямала добрых спраў: экалагічныя і асветніцкія акцыі, дапамога ветэранам і інвалідам, клопат аб іх, увага дзецям, якія аказаліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі.

Таму сустрэча членаў валанцёрскіх клубаў “Праметэй” нашай школы і “Міласэрнасць” Ганцавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, якая прайшла на базе школы ў рамках Сусветнага дня валанцёраў 6 снежня, аказалася невыпадковай.

Пра дзейнасць Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа ў нашым раёне і цесным супрацоўніцтве з валанцёрамі 1aрасказала Ганна Аляксандраўна Смоліч — старшыня раённай арганізацыі БТЧК. Таксама Ганна Аляксандраўна падзялілася ўражаннямі аб сваім удзеле ў ХХІV пазачарговым З’ездзе Беларускага Чырвонага Крыжа, дзе, дарэчы, за сваю працу была ўдастоена ўзнагароды — нагруднага знака ганаровага члена БТЧК “За службу міласэрнасці”.

Аксана Іванаўна Занька, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце расказала маладому пакаленню аб гісторыі ўзнікнення Таварыства Чырвонага Крыжа, а таксама аб важнасці валанцёрскай дзейнасці. Педагог-псіхолаг Алеся Аляксееўна Акулава паведаміла прысутным аб новым для валанцёраў відзе дзейнасці — роўным навучанні, асноўных яго прынцыпах і накірунках, якія накіраваны на прапаганду здаровага ладу жыцця. Навучанне па прынцыпе “роўны — роўнаму” сярод моладзі — гэта навучанне, пры якім самі маладыя людзі перадаюць веды, фарміруюць устаноўкі і садзейнічаюць выпрацоўцы навыкаў сярод роўных сабе па ўзросце, сацыяльным статусе, маючых падобныя інтарэсы. Гэты накірунак набірае папулярнасць, і трэба зазначыць, што з лета 2015 года наша школа стала першай школай у раёне, якая атрымала статус апорнай пляцоўкі па ўкараненні прынцыпу роўнага навучання сярод падлеткаў і моладзі.

Кіраўнікі валанцёрскіх клубаў расказалі аб рабоце валанцёрскіх атрадаў і аб тым, якія мэты і планы ім трэба ўкараняць у бліжэйшым будучым.

Ганна Аляксандраўна падзякавала валанцёрам за іх працу, актыўнасць і нераўнадушша, а самым актыўным з іх уручыла памятныя сувеніры. Напрыканцы сустрэчы яна пажадала рабятам і далей дарыць цеплыню сваіх сэрцаў людзям, якім маюць патрэбу ў іх падтрымцы і дапамозе.

Алена СІЛІЦКАЯ,

кіраўнік клуба “Праметэй” ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Ганцавічы”.

НА ЗДЫМКУ: удзельнікі сустрэчы валанцёрскіх клубаў.

Фота з архіва СШ № 1.