Раённая газета «СП» і ГА «Белая Русь» запускае новы праект: у галоўных ролях – матулі

«Савецкае Палессе» сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Белая Русь» дае старт новаму праекту «Прыгожая маці». Штомесяц на старонках выдання будуць з’яўляцца публікацыі пра жанчын, якія маюць шматдзетную сям’ю, выхоўваюць дзетак з асаблівасцямі, якія падарылі магчымасць некаторым хлопчыкам і дзяўчынкам шчасліва жыць побач з татай і мамай, а не ў інтэрнацкіх сценах. Кожная  гераіня  гэтага творчага праекта ад яго арганізатараў атрымае сертыфікат на суму, якой дастаткова будзе, каб у кастрычніку 2021 года наведаць прафесійных цырульніка  ці візажыста. Пасля чаго прыгожыя матулі будуць запрошаны на святочную ўрачыстасць з нагоды Дня маці.

Першай гераіняй праекту стала Сняжана Наумік з аграгарадка Хатынічы – шматдзетная маці. Жанчына нарадзіла і выхоўвае семярых дзяцей (падрабязней чытайце ў друкаванай версіі «СП»).

Дарэчы, ганцаўчане могуць далучыцца да праекта! Так, вы можаце прапанаваць сваю кандыдатуру гераіні наступнай публікацыі. Для гэтага неабходна даслаць ліст, дзе паведамляецца пра жанчыну, на электронную пошту або завітаць у рэдакцыю па адрасе: г. Ганцавічы, вул. Камуністычная, 5.