Паэтэса, верная “мудрай і добрай прафесіі”

Пусть кто-то скажет,

Что наша профессия

Вовсе не в моде сейчас,

Но опровергнуть

хочу эту версию,

Вам посвятив этот вальс.

Может быть, кто-то

и нам позавидует,

Ведь мы всегда среди книг —

Делимся с ними мечтами,

 обидами,

Учимся жизни у них.

Пусть наши лучшие

годы промчались,

Пусть морщинки у глаз.

Милые женщины,

 вам посвящаю

Библиотечный вальс!

Аўтар гэтых кранальных вершаваных радкоў, прысвечаных тым, хто выбраў прафесію бібліятэкара, — Вера Вакула (Карніевіч), наша зямлячка з вёскі Малькавічы. Больш за сорак гадоў жыве яна ў горадзе Брэсце і ўвесь гэты час працуе ў бібліятэцы Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта вядучым бібліёграфам.

Даўным-даўно марыла пазнаёміцца з Верай Міхайлаўнай, жанчынай, у якой так цесна зліліся любоў і вернасць выбранай прафесіі з любоўю і прагай да  паэтычнага слова і частка жыцця якой прайшла ў нашых Малькавічах. Шчыра ўдзячна  нядаўняму святу вёскі, якое і падарыла мне першую сустрэчу з калегай і аўтарам цудоўных вершаў.

Вера Вакула родам са славутай, як яна згадвае, — “салаўінай вёскі” Тонеж, што каля Турава. Там прайшлі яе дзіцячыя гады, там яе ўспрымальная душа ўбірала прачулыя песенныя радкі, якія так зацікавілі ў свой час і вядомых этнографаў-песеннікаў Зінаіду Мажэйка і Рыгора Шырму. А Малькавічы? Сюды пазней пераехалі яе бацькі, тут прайшло яе юнацтва, тут яна сустрэла сваё першае каханне. У Малькавічы Вера Міхайлаўна ехала на сустрэчу з аднавяскоўцамі, са сваёй маладосцю, з аднакласнікамі…

З якой шчырай цеплынёй гаварыла Вера Вакула пра Малькавічы, гэты адметны куточак на Ганцаўшчыне, калі вядучыя свята вёскі запрасілі жаданую госцю на сцэну! Пра іх яна згадвала і ў сваім аўтарскім звароце да чытачоў у зборніку вершаў “Рябина на снегу”: “Если ехать поездом из Бреста в Минск (через Лунинец), то не доезжая станции Люсино (где когда-то работал учителем Я. Колас), есть станция Мальковичи. Собственно, когда-то это был рабочий посёлок с примыкающей к нему большой деревней с таким же названием”. І як светлае прызнанне ў асаблівай любові прагучалі яе словы:  “Это очень дорогое моему сердцу место. Мальковичи — это как отдельная планета, где всё особенное: и природа, и воздух, и люди. А какое звёздное небо в Мальковичах в августе! Здесь прошла моя юность, здесь я окончила школу, здесь моя память, здесь мои лучшие воспоминания и самые лучшие друзья, с которыми я поддерживаю отношения до сих пор”.

Чалавек… Жыццё… Гэтыя паняцці цесна звязаны паміж сабою. Але чамусьці так здараецца, што жыццё адных праходзіць незаўважна, а лёс іншых уражвае і захапляе. Магчыма таму, што чалавечае жыццё вымяраецца не колькасцю пражытых дзён, а добрымі, адметнымі справамі. Вось і Вера Міхайлаўна дорыць сваім прыхільнікам, аматарам паэтычнага слова, усё новыя і новыя вершаваныя радкі, якія нараджаюцца ў глыбіні яе шчырай душы.

А не так даўно выйшла ў свет і першая кніга Веры Вакула “Рябина под снегом”. На свяце з гэтага зборнічка Вера Міхайлаўна прачытала вершы “Я вернулась сюда…” и “Моим одноклассникам”.

На уроках строча сочинения

И решая с иксами задачи,

Мы не знали, что эти мгновения

Будут с возрастом так много значить.

Что, пройдя через жизни невзгоды,

Испытав и беду, и ненастье,

Будем мы вспоминать эти годы,

Как глоток настоящего счастья —

краналі душу, бадай, кожнага ўдзельніка свята чуллівыя радкі нашай зямлячкі з апошняга названага мною верша і акуналі ва ўласныя ўспаміны.

І як прызнанне землякам за гасціннасць, як удзячнасць лёсу за магчымасць вяртацца да блізкіх і дарагіх сэрцу мясцін гучала шчырае:

Петухи не заре криком слух мне

ласкают,

Из колодца пью воду —

нет напитка вкусней!

Я вернулась сюда, где еще меня знают

И с улыбкой встречают, и считают своей.

Зборнік сваіх вершаў “Рябина под снегом” Вера Міхайлаўна падарыла чытачам Малькавіцкай бібліятэкі-музея са шчырымі пачуццямі і з найлепшымі словамі пажаданняў. Многія вяскоўцы ўжо зацікавіліся творчасцю паэткі і з нецярпеннем чакаюць сваёй чаргі, каб узяць у рукі зборнік і бліжэй пазнаёміцца з творчасцю зямлячкі. А ў ім сабраны ўсе лепшыя творы аўтара: пра родную зямлю, прыроду, пра каханне, пра тое, што так блізка і дорага сэрцу.

Вершы Веры Вакула друкаваліся ў рэспубліканскім часопісе “Бібліятэчны свет” (2004 г.), у газетах “Заря” і “Народная трыбуна” (2010 — 2014 гг.), у зборніку Брэсцкага абласнога аддзялення саюза беларускіх пісьменнікаў “Жырандоля” (№ 3, 2010 г.), зборніку паэзіі і прозы творчых жанчын Брэстчыны “Сила слабости” (2013 г.).

Вера Вакула, наведваючы прэзентацыі калектыўных зборнікаў, у якіх друкаваліся яе вершы, мела магчымасць пазнаёміцца з многімі вядомымі паэтамі і пісьменнікамі Брэстчыны. А што значыць для яе самой паэзія?

“Поэзия для меня — это не просто один из литературных жанров. Для меня это состояние души, это ощущение полета, это умение чувствовать так, чтобы “мурашки по коже”, мыслить так, чтобы слёзы в глазах, умение видеть то, чего не замечают другие, это мучительное блуждание по лабиринтам своего внутреннего мира. Рифмовать слова — просто, а вот рифмовать мысли — это для меня и есть поэзия”.

Як я ўжо адзначала, Вера Міхайлаўна па прафесіі бібліятэкар.  У свой час пасля заканчэння школы яна паступіла на тэхнічнае аддзяленне бібліятэчнага факультэта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасці “Бібліятэказнаўства і бібліяграфія”. Як прызнаецца жанчына, яна сама выбрала горад Брэст, сама выбрала месца работы — бібліятэку інжынерна-будаўнічага інстытута. Больш за сорак гадоў Вера Міхайлаўна жыве ў абласным цэнтры і столькі ж часу працуе ў бібліятэцы. Як жанчына, якая мае любімую прафесію, надзеленая паэтычным талентам, здольнасцю глыбока і ўзвышана ўспрымаць навакольны свет, яна і напісала такі кранальны “Библиотечный вальс”, які, упэўнена, стаў гімнам усіх прадстаўнікоў гэтай прафесіі.

І як не пацікавіцца ў нашай калегі, што значыць для яе прафесія, кніга і бібліятэка?

“С годами пришло осознание важности моей профессии, которую я назвала в одном из стихотворений самой мудрой и доброй. Да и как же может быть иначе? Ведь книга — это самое гениальное изобретение за всю историю человечества. Книга — это не только кладезь знаний, это путь к познанию того, что создавалось и совершенствовалось многими поколениями талантливых людей. И не будь библиотек, все эти сокровища человеческой памяти превратились бы в хаос”.

Мудрыя думкі. І мы ганарымся тым, што яны належаць нашай зямлячцы Веры Вакула, бібліятэкару — па прызванні, паэту — па стану тонкай душы.

Любоў ДЗЯМЧУК,

загадчык Малькавіцкай

бібліятэкі-музея.

472589__nu-ma-uita_p