Узнагароды для чэмпіёнаў
У мінулыя выхадныя прайшлі гульні заключнага тура адкрытага чэмпіянату раёна па футболе. Нягледзячы на гэта, турнір яшчэ не завершаны. У наступныя выхадныя будуць згуляны матчы “АверсЛес” — “Бальшавік” і “Хатынічы” — “Будаўнік — ПМК-14”. Менавіта пасля апошняга з іх і вызначыцца ўладальнік бронзавых медалёў. А першае і другое месцы дасталіся, адпаведна, футбалістам “ПМС” і “Партызана”.
Чудзінскі “Партызан” на сваім полі гуляў супраць каманды “ДЮСШ-Сатурн”. У сярэдзіне першага тайма госці адкрылі лік у сустрэчы, з пенальці вызначыўся Валянцін Цыбулька. Аднак футбалісты “Партызана” яшчэ да перапынку здолелі не толькі зраўняць лік, але і выйсці наперад — 2:1.
Пасля перапынку перавага гаспадароў поля стала яшчэ больш відавочнай, а канчатковы лік сустрэчы — 8:1, на карысць каманды “Партызан”. Адзначым, што 5 галоў на свой рахунак у гэтай сустрэчы запісаў Ілья Сойка, які разам з Андрэем Літвіновічам з каманды “Люсіна” на дадзены момант з’яўляюцца лепшымі бамбардзірамі турніру.
На трэцяе месца прэтэндуюць каманды “Будаўнік — ПМК-14” і “Люсіна”. Люсінскія футбалісты ў нядзелю не пакінулі шанцаў “Хатынічам”, разграмілі сапернікаў з лікам 8:3. А каманда “Будаўнік — ПМК-14” таксама даволі ўпэўнена (няхай не па ліку, але па гульні) перамагла малькавіцкі “АверсЛес” — 2:0. Калі ў апошнім матчы “будаўнікі” перамогуць каманду “Хатынічы”, тады менавіта яны стануць уладальнікамі бронзавых узнагарод. У іншым выпадку трэцяе месца дастанецца камандзе “Люсіна”.
Футбалісты каманды “ПМС” аформілі чэмпіёнства яшчэ на мінулым тыдні, а таму гульня апошняга тура супраць малькавіцкага “Бальшавіка” для “меліяратараў” фактычна нічога не вырашала. Тым не менш, футбалісты “ПМС” разлічвалі толькі на перамогу.
У цэлым перавагай валодалі ганцаўчане, аднак лік у сустрэчы адкрылі малькавіцкія футбалісты, вызначыўся Яўген Занька. Футбалісты “ПМС” пераламілі ход сустрэчы ў другім тайме. Спачатку лік зраўняў Сяргей Савеня, а затым Юрый Мелехавец і Вячаслаў Мазнёў прынеслі сваёй камандзе перамогу — 3:1.
Пасля заканчэння гульні адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Сарокаў і загадчык сектарам спорту аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Матуліс уручылі футбалістам каманды “ПМС” медалі і кубак. Былі вызначаны і лепшыя футбалісты турніру, якія таксама атрымалі каштоўныя прызы.
Лепшы ігрок чэмпіянату — Аляксандр Рабцэвіч (“ПМС”).
Лепшы галкіпер — Сяргей Рабцэвіч (“ПМС”).
Лепшы абаронца — Юрый Хаміцэвіч (“Партызан”).
Лепшы паўабаронца — Ілья Мурашка (“ПМС”).
Лепшы нападаючы — Андрэй Літвіновіч (“Люсіна”).
Прызы “За волю да перамогі” атрымалі Уладзімір Каркотка (“Будаўнік — ПМК-14”), Міхаіл Леўчыкаў (“Партызан”), Аляксей Лагвіновіч (“Бальшавік”), Руслан Рылка (“ДЮСШ-Сатурн”), Іван Мельнік і Аляксандр Сайка (“АверсЛес”).
Уладзімір ЗАНЬКА.
Фота
Максіма МЕЛЕХАЎЦА.
Похоже ПМС в этом году может завоевать все трофеи — и кубок Проскурова, и кубок района. Нплохо нацелена команда. Сможет ли кто им дать бой на футбольном поле?
Наверное нет. В ПМС собраны сильнейшие игроки района, плюс там ещё и Студенты, которые играют в миник. Вряд ли они кому отдадут трофеи) хотя Хотыничам проиграли