9 чэрвеня ў 19.30 адбудзецца раённы баль выпускнікоў
9 чэрвеня ў 19.30 на гарадской плошчы адбудзецца раённы баль выпускнікоў.
Сёлета апошні званок празвінеў для 236 адзінаццацікласнікаў, і ўжо зусім хутка пачнуцца ўступныя іспыты. А пакуль выпускнікоў, іх бацькоў і педагогаў чакае знамянальная ўрачыстасць.
У праграме мерапрыемства: святочнае шэсце выпускнікоў, узнагароджанне медалістаў, пераможцаў алімпіяд, работа тэматычных фотазон, феерверк у 22.55 і да 00.30 інтэрактыўная дыскатэка.
Уласн. інф.