Каманда з Малькавіч атрымала перамогу ў рэспубліканскай гульні «Піянерскі квіз»
Каманда «Лідары» піянерскай дружыны «Планета» ДУА «Малькавіцкая сярэдняя школа» стала пераможцай рэспубліканскага этапу інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз» (кіраўнік каманды – педагог-арганізатар Наталля Кандраценка). Фінал конкурсу адбыўся 25 лютага ў Мінскай гарадской ратушы.





Усяго ў гульні прынялі ўдзел 84 піянераў і акцябрат з усёй рэспублікі. Дарэчы, фінал «Піянерскага квіза» быў незвычайны – упершыню за тры сезоны гульні за перамогу змагаліся 14 каманд адразу дзвюх узроставых катэгорый – 9-10 і 10–13 гадоў. Удзельнікі прайшлі выпрабаванні ў шасці турах інтэлектуальных баталій. Асноўнымі акцэнты сталі пытанні патрыятызму, медыяпісьменнасць, прававога выхавання і валанцёрства.
