Шашысты Брэсцкай вобласці, сярод якіх і прадстаўнік Ганцаўшчыны — чэмпіёны рэспублікі

Днямі ў Магілёве адбыўся адкрыты чэмпіянат рэ­спублікі па шашках-64 сярод ін­валідаў апорна-рухальнага апа­рату.

З першага да апошняга тура лідзіравала каманда Брэсцкай вобласці, якая набрала 24 ачкі з 30 магчымых і пяты раз запар заваявала званне чэмпіёна рэ­спублікі. 22 ачкі і другое месца ў пастаяннага саперніка брэст­чан — каманды горада Мінска. На трэцім месцы аказаліся шашысты Гомельскай вобласці, на рахунку якіх 19 ачкоў.

Дарэчы, гонар Брэсцкай воб­ласці абаранялі кандыдаты ў майстры спорту, сярод якіх наш зямляк Мікалай Рылка, а таксама Леанід Мечны з Драгічына і Галіна Лабекіна з Брэста.

Аляксей МІКІЦІН.

SONY DSC