Чужую карову — на мяса
У Пінскім раёне сярод белага дня ўкралі карову і разабралі яе на мяса, паведамляе Пінскі РАУС.
Так, да праваахоўнікаў 17 ліпеня звярнуўся жыхар вёскі Каўняцін. Ён паведаміў, што яго карова знікла з пашы, якая знаходзіцца недалёка ад вёскі. Як высветліла следча-аператыўная група, жывёла з пашы была выкрадзена невядомай асобай. А ў лясным масіве недалёка ад гарадскога пасёлка Лагішын былі знойдзены рэшткі тушы забітай каровы. Пінскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, сваю маёмасць пацярпелы ацаніў у 1500 рублёў. Асоба злодзея ў цяперашні час устанаўліваецца, таксама прызначаны шэраг экспертыз.
Ганцавіцкі РАУС звяртаецца да ўладальнікаў буйной рагатай жывёлы: будзьце пільнымі і сачыце за захаванасцю сваёй хатняй жывёлы.