Якія цацкі патрэбны?
Развіццё багатага эмацыянальнага свету дзіцяці нельга ўявіць без існавання ў ім цацак. Менавіта яны служаць для рабят тым сродкам, які дазваляе выражаць свае пачуцці, даследаваць навакольнае асяроддзе, вучыць пазнаваць сябе.
Калі купляеце цацкі, карыстайцеся простым правілам: цацкі неабходна выбіраць, а не збіраць!
Цацкі для самых маленькіх перш за ўсё павінны развіваць органы пачуццяў: вочы, вушы, рукі. І пакуль асноўная патрэба дзіцяці — адчуваць цяпло. Таму першыя цацкі дзетак павінны быць мяккімі і цёплымі, у такім выпадку яны будуць цалкам адпавядаць імкненню малыша ўсё спазнаць праз дотык. Лепшыя цацкі для маленькіх — гэта тыя, якія можна кусаць. Яны павінны быць зроблены з мяккіх матэрыялаў — пластмасы, рызіны. Неабходна, каб яны былі лёгкімі, не мелі падоўжанай плоскай формы, каб, засоўваючы іх у рот, дзіця не магло падавіцца. Патрэбна таксама, каб цацкі было зручна мыць, а іх афарбоўка была яркай. Добра, калі цацкі гучаць.
Да трох гадоў да яркіх, рознакаляровых цацак дадаюцца найпрасцейшыя канструктары “Чароўны куфэрак”, “Сюрпрызнае яйка”. Цацкі для гэтага ўзросту павялічваюцца ў памеры (вялікая лялька, вялікі мядзведзь і г. д.). Асноўнае патрабаванне — цацкі павінны выглядаць як мага бліжэй да “арыгінала” і быць дастаткова трывалымі.
Дык якія цацкі патрэбны дзецям? Цацкі, якія капіруюць прадметы рэальнага жыцця: лялечнае сямейства, сям’я цацак, лялечная хатка, мэбля, посуд, каса і г. д. Цацкі, якія дапамагаюць “выплюхнуць” агрэсію: салдацікі, мячы, дзікія жывёлы, рызінавыя цацкі і г. д . Цацкі для развіцця творчай фантазіі і самавыяўлення: кубікі, матрошкі, пірамідкі, канструктары, настольныя гульні, фарбы, пластылін, мазаіка.
Паважаныя бацькі, цацкі дзецям неабходны, таму што гульнявая дзейнасць у дашкольным узросце з’яўляецца асноўнай.
Людміла ГАРАГЛЯД,
загадчык ДУА “Яслі-сад № 4