Са «Спораўскіх жартаў» ганцаўчане прывезлі адразу тры дыпломы першай ступені!

13-14 ліпеня  творчая дэлегацыя Ганцавіцкага раёна прыняла ўдзел у  VII абласным свяце народнага гумару “Спораўскія жарты” у аг. Спорава Бярозаўскага раёна.


Паспяховым было на свяце выступленне тэатра мініяцюр “Рэшата” арганізацыйна-метадычнага аддзела ДУК “Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма” (кіраўнік — Мікалай Ленкавец).

Дадому ганцаўчане вярталіся з дыпломамі, падарункамі і добрым настроем.

Дыпломы I ступені за шчыры жарт, весялосць, высокі мастацкі ўзровень рэпертуару і выканальніцкае майстэрства на абласным фестывалі народнага гумару “Спораўскія жарты” атрымалі:

— Тэатр мініяцюр “Рэшата” – за лепшую гумарыстычную праграму тэатра мініяцюр;

— творчая дэлегацыя Ганцавіцкага раёна — за лепшую праграму на аснове традыцыйнага, рэгіянальнага гумарыстычнага фальклору;

— творчая дэлегацыя Ганцавіцкага раёна — за лепшую жартоўную песню, прыпеўку.

Віншуем з перамогай і жадаем новых творчых поспехаў!