Георгій Хлябовіч завітаў у Ганцавіцкі дзяржаўны аграрны каледж і дзіцячы сад №7

У сувязі з пачаткам датэрміновага галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Ганцавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы і дзіцячым садзе №7 пабываў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Георгій Хлябовіч.

Георгій Яўгеньевіч сустрэўся з калектывамі ўстаноў, каб пагаварыць пра важнасць падзей, непасрэднымі сведкамі і ўдзельнікамі якіх яны з’яўляюцца.

Дэпутат адзначыў, што сённяшнія выбары з’яўляюцца завяршэннем нядаўніх рэформаў, і выказаў спадзяванне на тое, што яны пацвердзяць і ўмацуюць курс апошніх гадоў. Падкрэсліваючы сацыяльную накіраванасць нашай дзяржавы, Георгій Хлябовіч нагадаў, што кожны голас важны і заклікаў прыняць актыўны ўдзел у галасаванні.

Пасля выступлення дэпутата адбыўся паказ кароткаметражнага фільма пад назваю «Беларусь созидающая».

Яўгенія ПРАКАПЧУК.

Фота Уладзіміра САКАЛОВА.