5 МАЯ — ДЗЕНЬ ДРУКУ
Паважаныя ветэраны рэдакцыі раённай газеты “Савецкае Палессе”, былыя работнікі друкарні, пазаштатныя карэспандэнты, нашы адданыя чытачы!
Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Днём друку!
Ужо многа гадоў раёнка для большасці жыхароў Ганцаўшчыны застаецца самай запатрабаванай газетай, яна нясе свежыя навіны, з’яўляецца надзейнай крыніцай інфармацыі аб усім, што адбываецца ў раёне і краіне. Допісы нашых штатных і пазаштатных карэспандэнтаў, аздобленыя фотаілюстрацыямі, становяцца своеасаблівым летапісам роднага краю, расказам пра слынных людзей Ганцавіцкага краю, якімі ганарыцца грамадства.
Мы стараемся дастойна працягваць справу журналістаў-першапраходцаў, захоўваючы і памнажаючы лепшыя традыцыі беларускага друку ўвогуле і ганцавіцкай раёнкі ў прыватнасці. Імкнёмся, каб журналісцкае слова служыла дабру і творчасці, а нашы публікацыі заўсёды знаходзілі жывы водгук у сэрцах чытачоў.
Ад усёй душы жадаем усім вам творчай энергіі і новых ідэй. Удачы, здароўя, дабра і асабістага шчасця!
Рэдакцыя раённай газеты «Савецкае Палессе».
Поздравляем с профессиональным праздником!!!! Желаем творческих успехов, неиссякаемой энергии, новых задумок!