Пераможцы агляду-конкурсу па азеляненні і добраўпарадкаванні (абноўлена)
Напярэдадні Дня Незалежнасці на Ганцаўшчыне традыцыйна праводзіцца агляд-конкурс па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторый, вячэрнім асвятленні фасадаў адміністрацыйных будынкаў прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый усіх форм уласнасці, прыватных домаўладанняў і шматкватэрных жылых дамоў. А ўрачыстае ўшанаванне яго пераможцаў адбываецца на святочным мерапрыемстве 3 ліпеня, прысвечаным галоўнаму святу краіны.
Сёлета заслужаных узнагарод у гэтым аглядзе-конкурсе сярод гаспадароў прыватных домаўладанняў і шматкватэрных дамоў удастоены:
Ірына Міхайлаўна і Уладзімір Фёдаравіч Шчытко, г. Ганцавічы, вуліца Заслонава, 8А;
Яніна Альбінаўна Шышко, г. Ганцавічы, вуліца Арлоўскага, 12;
Марыя Іванаўна і Браніслаў Фёдаравіч Сіліцкія, вёска Любашава, вуліца Юбілейная, 23;
Сяргей Майсеевіч і Святлана Васільеўна Гацук, аграгарадок Хатынічы, вуліца Раздзялавіцкая, 65;
Міхаіл Міхайлавіч і Таццяна Уладзіміраўна Зародзій, вёска Перадзел, вуліца Суворава, 34А.
У той жа час дыпломамі пераможцаў сярод арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў усіх форм уласнасці ўзнагароджаны:
КУП па аказанні паслуг “Ганцавіцкі раённы камбінат бытавога абслугоўвання”;
ДУА “Раздзялавіцкая СШ”;
ДУА “Круговіцкая СШ”;
ДУА “Люсінскі дзіцячы сад — СШ”;
філіял “Ганцавіцкі камбінат панэльнага домабудавання” КУВБП “Брэстжылбуд”.
Акрамя гэтага, са станоўчага боку за работу па азеляненні і добраўпарадкаванні сваіх адміністрацыйных будынкаў і прылягаючых тэрыторый адзначаны: яслі-сады № 1 і № 4 г. Ганцавічы, Ганцавіцкая дапаможная школа-інтэрнат, раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці, Ганцавіцкае ПМС, будаўнічае прадпрыемства ПМК-14, раённае спажывецкае таварыства, Ганцавіцкі хлебазавод, а таксама Люсінскае і Малькавіцкае лясніцтвы Ганцавіцкага лясгаса.
Уласн. інф.
Большое спасибо за фоторепортаж! Какие наши ганцевчане молодцы!
Как красиво!!!! Глаз радует!! А сколько труда вложено!!
Есть у кого брать пример.