Маладыя журналісты сабраліся ў Мінску

У сталіцы прайшоў Пяты форум маладых журналістаў “Агульны погляд у будучае. СМІ: маральнае 000049_162742_bigвымярэнне”, удзел у якім прыняла і карэспандэнт “Савецкага Палесся”.

Форум сабраў больш чым 150 пачынаючых супрацоўнікаў раённых газет, радыё, тэлебачання і інтэрнэт-парталаў. У маладых людзей была цудоўная магчымасць пазнаёміцца з калегамі з іншых рэгіёнаў краіны, а таксама падыскутаваць на разнастайныя тэмы: маралі, духоўнасці, журналісцкай адказнасці.

Першы дзень форуму быў прысвечаны менавіта тэме маралі і духоўнага выхавання. Мерапрыемства пачалося ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых. Свае словы пажадання выказаў моладзі настаяцель Усіхсвяцкага прыходу Мінска протаіерэй Фёдар Повны. Яго галоўным наказам было не пашкодзіць словам, пустаслоўем і шматслоўнасцю.

Затым удзельнікаў форуму чакала экскурсія па Храме-помніку, спуск у крыпту. Там у кожнага была магчымасць паставіць свечку, тым самым аддаць даніну памяці людзям, якія сталі ахвярамі страшных трагедый. У гэты ж дзень маладыя журналісты наведалі Нацыянальны мастацкі музей, дзе і адбылася гутарка з Міністрам культуры Беларусі Барысам Святловым.

Другі дзень форуму пачаўся з дыскусіі на тэму “Мараль як асноўны прынцып прафесійнай дзейнасці журналіста”. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі расказаў, як сумясціць імкненне да рэйтынгу і ўласнае сумленне. На яго думку, зараз гэтае пытанне з’яўляецца асабліва актуальным.

Аб маральным грамадстве разважала Міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Яна лічыць, што дзеянні журналіста павінны быць накіраваны перш за ўсё на тое, каб не нашкодзіць словам. Яна таксама пажадала маладым знайсці сябе і ў прафесіі, і ў якасці грамадзяніна нашай краіны.

Прыемнай цырымоніяй стала традыцыйнае ўзнагароджанне Беларускім саюзам журналістаў лепшых маладых журналістаў прэміяй “Дэбют”.

Дарэчы, у Доме прэсы плануецца адкрыццё прэс-клуба “Журналіст”, аб чым і паведаміла Лілія Ананіч.

Вікторыя ПРЫКОТА.

One thought on “Маладыя журналісты сабраліся ў Мінску

  • 24.11.2016 в 16:36
    Permalink

    Цікава, а хто арганізатар гэтага форуму?

Обсуждение закрыто.