Дзень ПДВ-2017 у Ганцавічах

Традыцыйна 2 жніўня ў рэспубліцы адзначаюць Дзень дэсантніка і сіл спецыяльных аперацый. “Блакітныя берэты” Ганцаўшчыны з году ў год далучаюцца да святкавання, сустракаючыся каля гарадскога фантана і ўспамінаючы службу, ваенных сяброў і настаўнікаў. І нават самое неба ў гэты дзень, сіняе і бязвоблачнае, нібы нагадвала той самы сімвалічны блакітны берэт.

Штогод сустрэча ганцавіцкіх дэсантнікаў пачынаецца з ускладання кветак да помніка воінам-афганцам. Вось і сёлета маладыя ПДВ-шнікі на чале з нязменным арганізатарам сустрэч, самым старэйшым дэсантнікам раёна Багданам Канінцом з Раздзялавіч, завіталі да памятнага месца і ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў.

Па словах мужчыны, сярод тых, хто ў гэты дзень прыйшоў на сустрэчу — толькі маладыя хлопцы, у якіх за плячыма толькі год-два пасляармейскага жыцця. Як расказалі самі дэсантнікі, яны негатыўна адносяца да ўжывання алкаголю ў гэты дзень: хто як свякуе, а ім па душы — пагутарыць па душах, успомніць службу, сяброў і знаёмых. Сапаўды, стэрэатып грамадства, калі вобраз былога служачага ПВД атаясамліваўся з абавязковым п’янствам і купаннем у фантанах, здаецца, адыйшоў у нябыт. Дэсантнікі — гэта тыя, хто любіць Радзіму і гатовы пастаяць за яе, калі прыйдзе набходнасць, гэта самае моцнае звяно ў сістэме бяспекі рэспублікі. І сапраўды, паказчыкі службы ПДВ-шнікаў, ушанаванне традыцый “блакітнага братства”, іх штогадовыя сустрэчы па клічу сэрца, а не па прымусу даказваюць: дэсантнік — гэта не на год і не на два, гэта на ўсё жыццё, гэта эліта арміі, заслона краіны ад любой навалы.

3 thoughts on “Дзень ПДВ-2017 у Ганцавічах

  • 02.08.2017 в 16:29
    Permalink

    Молодцы в Ганцевичах. А вот в Хотыничах «накрыли поляну» на травке в центре деревни и давай «за ВДВ» на виду у всех и малых и старых со спиртным — вот мы какие десантники — никого не боимся…

Обсуждение закрыто.