«Коласаўскі дзень» прадоўжыўся ў аграгарадку Люсіна

Удзельнікі Коласаўскіх чытанняў усклалі кветкі да памятнага знака, што на тым месцы, дзе некалі стаяла школа, пасадзілі чатырнаццаць маладзенькіх дубкоў, а дубы – любімыя дрэвы песняра, затым наведаліся ў школьны літаратурны музей Якуба Коласа.


Гасцей свята руплівыя, самабытныя і гасцінный жыхары аграгарадка сустракалі добрым словам, песнямі і традыцыйным хлебам соллю.























