Апошні званок у школах і выпускны баль на Ганцаўшчыне
Зусім хутка для вучняў нашай краіны прагучыць традыцыйны апошні званок, які стане прадвеснікам таго, што школьныя будні гэтага навучальнага года ўжо мінулі. Наперадзе кагосьці чакаюць экзамены, а кагосьці — бестурботныя летнія дзянькі.
Урачыстыя школьныя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню навучальнага года, адбудуцца 30 мая ў школах Ганцаўшчыны. Сёлета ў раёне 323 выпускнікі 9-х класаў, а пакінуць сцены родных устаноў 236 вучняў, якія скончылі 11 класаў. З першага чэрвеня рабят чакаюць хвалюючыя моманты здачы экзаменаў.
Па традыцыі, развітвацца са школай выпускнікі будуць на ўрачыстым святочным балі, які пройдзе 9 чэрвеня на гарадской плошчы ў 20.00. Гэта, без перабольшвання, значная падзея як для саміх выпускнікоў, так і для іх бацькоў і настаўнікаў, якая стане кропкай адліку ўступлення ў дарослае жыццё і назаўсёды застанецца ў памяці кожнага.
Жадаем рабятам выдатнага і карыснага адпачынку, а тым, у каго наперадзе экзамены і паступленне, — поспехаў ва ўсіх планах.
Фота з архіва «СП»