Самая высокая зарплата на Ганцаўшчыне — у работнікаў прамысловасці
Першы намеснік начальніка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці Ніна Шухно прадаставіла даныя аб сярэднямесячнай заработнай плаце жыхароў Ганцавіцкага раёна за верасень гэтага года. Лічбы па асобных відах эканамічнай дзейнасці атрымаліся наступныя:
сельская, лясная і рыбная гаспадаркі — 549,9 рубля;
прамысловасць — 652 рублі;
аптовы і рознічны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў — 521,7 рубля;
транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур’ерская дзейнасць — 648,5 рубля;
паслугі па часовым пражыванні і харчаванні — 419,7 рубля;
прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць — 613 рублёў;
адукацыя — 537,8 рубля;
ахова здароўя і сацыяльныя паслугі — 515,3 рубля;
усяго па раёне — 590,4 рубля.