Выбары-2015: па выніках подпісаў засталіся 4 кандыдаты

Цэнтрвыбаркам Беларусі размясціў папярэднія звесткі аб усталяванні тэрытарыяльнымі камісіямі колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку вылучэння патэнцыйных кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта. Па выніках праверкі застаецца 4 патэнцыйных кандыдата. Так, колькасць сапраўдных подпісаў у падтрымку дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі склала 1753380. Лік дакладных подпісаў за патэнцыйнага кандыдата Сяргея Гайдукевіча склала 139877, Віктара Цярэшчанкі — 6699, Мікалая Улаховіча — 149819, Таццяну Караткевіч — 105 278. У той жа час, як раней паведамляў ЦВК, у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі было здадзена 1761145 подпісаў, Сяргея Гайдукевіча — 140 735, Віктара Цярэшчанкі — 130404, Мікалая Улаховіча — 159805, Таццяны Караткевіч — 107299. Зыходзячы з папярэдніх лічбаў, становіцца ясна, што на этапе здачы подпісаў можна было казаць пра пяць патэнцыйных кандыдатах, а да рэгістрацыі, хутчэй за ўсё, прыйдуць чацвёра з іх. Між тым у апошні час можна пачуць размовы аб магчымым атручэнні Віктара Цярэшчанкі. Так, прадстаўнік ягонай ініцыятыўнай групы Яўген Довгель напярэдадні ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў, што магчымае атручэнне мае замежны след. Пры гэтым сам палітык не лічыць, што яго мог атруціць хтосьці з Беларусі. «Мы думаем, што мы падзелі занадта сур’ёзныя пытанні, што нават можа гэты ўплыў і за межамі рэспублікі», — сказаў прадстаўнік штаба. Довгель звярнуў увагу, што Цярэшчанка быў шпіталізаваны з-за алергічнага шоку на прадукт, які ён пастаянна ўжываў раней, аднак падобных праблем не было. Больш за тое, ў Цярэшчанкі наогул ніколі не было алергіі на прадукты. «Сёння ідзе следства», — падкрэсліў прадстаўнік штаба.

www.vybory2015_