Дом рамёстваў запрашае на спектакль!

Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў, запрашае на спектакль «Тутэйшыя гісторыі. Частка І» традыцыйнага лялечнага тэатра «Батлейка».

super-071

Нашыя продкі ўмелі не толькі працаваць, але і адпачываць. Ад смутку і нуды іх ратаваў батлеечны тэатр. Батлейка мае выгляд скрынкі, у якой рухаюцца лялечныя персанажы. У традыцыйных прадстаўленнях магло дзейнічаць да 40 персанажаў. Гэта ўласна святая сям’я, пастушкі, анёлы, а таксама народныя героі – чорт, смерць, пан, цыган, казак, габрэй і інш.

Наведнікі спектакля пабачаць традыцыйныя для батлеечнага тэатра сцэны «Мацей і доктар», «Бэрка-карчмар», «Казак-небарак», «Антон з казой ды Антоніха» і інш., пазнаёмяцца з беларускімі народнымі традыцыямі і даведаюцца, як калісьці забаўляліся нашыя продкі.

Запрашаем выхаванцаў дзіцячых садкоў, вучняў пачатковых і сярэдніх класаў групамі ад 10 чалавек.

Працягласць – 45 хвілін. Кошт – 1 руб.

Запрашаем!