Аб нюансах рэалізацыі Дэкрэта № 3 “Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства ад 2.04.2015 года”

Плата збору на фінансаванне дзяржрасходаў і вызваленне ад яго, адны з самых абмяркоўваемых тэм. Іншы раз чалавек атрымлівае паведамленне аб неабходнасці аплаціць збор, хаця і не павінен гэтага рабіць. Як дзейнічаць у гэтым выпадку? Аб нюансах рэалізацыі Дэкрэта № 3 “Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства ад 2.04.2015 года”  расказала начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ганцавіцкім раёне Ганна РАПЕЙКА.

rasx

— Трэба ўлічваць, што базы даных недасканалыя і абнаўляюцца пастаянна. Таму ў рабочым парадку разглядаем кожны зварот. Напрыклад, чалавек мае дзіця да 7 гадоў, якое нарадзілася на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Зразумела, што даных аб гэтым у нас няма. І дастаткова прадаставіць адпаведны дакумент, каб зняць пытанне. Тое ж самае датычыцца моладзі, якая вучыцца за мяжой на стацыянары. Галоўнае, каб тэрмін вучобы быў не менш чым 183 каляндарныя дні. Увогуле ж, самае частае пытанне на сённяшні дзень звязана з работай людзей у Расіі. Тут таксама няма асаблівых праблем пацвердзіць — часовая рэгістрацыя, дагавор найму жылля і нават праязныя дакументы могуць быць сведчаннем знаходжання чалавека за мяжой больш чым паўгода. Як сведчыць практыка, грамадзяне ў падаўляючай большасці працуюць у той жа Расіі афіцыйна, таму тут асаблівых праблем не ўзнікае і яны вызваляюцца ад збору, але для гэтага ў інспекцыю грамадзянін павінен прадаставіць пацвярджаючыя дакументы.

У любым выпадку, па пытаннях збору на фінансаванне дзяржрасходаў можна пракансультавацца ў нашай інспекцыі ў рабочыя дні па тэлефонах: 2-63-09 і 2-69-37. Заўважу толькі, што тэрмін платы збору — 20 лютага 2017 года. І не варта адкладваць вырашэнне пытання на апошні дзень. Пасля гэтай даты прадугледжана налічэнне пені. Больш таго, за неплацёж збору прадугледжана і адміністрацыйная адказнасць —  штраф ад 2 да 4 базавых велічынь ці арышт. Якая адказнасць — вырашыць суд.

Усяго ж, на сённяшні дзень збор па нашым раёне заплацілі 163 чалавекі на агульную суму 47 тысяч 223 рублі.