З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ

МІЛІЦЫЯ

Крадзеж падчас п’янкі

6 лютага а першай гадзіне дня ў аператыўна-дзяжурную службу Ганцавіцкага РАУС паступіла паведамленне ад жыхаркі Ганцавіч. Жанчына расказала работнікам міліцыі, што ў ходзе сумеснага распіцця спіртнога са сваяком у кватэры па вуліцы Будаўнікоў, у яе зніклі грошы — 1000 рублёў РФ, і бутэлька гарэлкі.

Праверку праводзіць РАУС.

pyan

Нанесены матэрыяльны ўрон

У гэты ж дзень, вечарам, дырэктар ААТ “Агарэвічы” папрасіў работнікаў міліцыі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці невядомага, які з верасня па снежань 2015 года з гаража на тэрыторыі малочна-таварнай фермы таварыства ў вёсцы Агарэвічы, украў электрычнае падвясное грузапад’ёмнае прыстасаванне (таль). Матэрыяльная шкода прадпрыемству склала больш чым 71 рубель.

Падрабязнасці справы высвятляюцца.

Пацярпела на рабоце?

10 лютага ўрач-хірург Ганцавіцкай ЦРБ паведаміў супрацоўнікам РАУС аб тым, што да яго на прыём прыйшла жыхарка вёскі Агарэвічы, 1976 года нараджэння, з дыягназам “удар мяккіх тканак твару, кровападцёк сятчаткі вока”. Цялесныя пашкоджанні жанчына атрымала на працоўным месцы.

Праверку па справе праводзіць РАУС.

Зводкі чытала

Ксенія ЛУЦКО.